Выбары ў Польшчы: будзе другі тур

21.06.2010, 09:11  |  Навіны, Свет

Паводле папярэдніх звестак, на датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы, што прайшлі 20 чэрвеня, в.а. прэзідэнта Браніслаў Камароўскі («Грамадзянская платформа») набраў 41% галасоў, яго апанент, брат загінулага прэзідэнта Польшчы Яраслаў Качынскі («Права і справядлівасць») - 37%.

 

Трэцяе месца, паводле СМІ, трымае Гжэгаж Напяральскі (Саюз левых дэмакратаў) за ім ідзе Януш Корвін-Міке (Свабода й вяршэнства закона).

 

Усяго ў выбарах узялі ўдзел 10 кандыдатаў. Яўка выбарцаў склала крыху больш за 52%.

 

Згодна з заканадаўствам, паколькі ніводзін з прэтэндэнтаў не браў 50%, будзе другі тур, у якім за месца прэзідэнта пазмагаюцца Браніслаў Камароўскі і Яраслаў Качынскі. Ён пройдзе 4 ліпеня.

Навіны па тэме