У Мінэнэрга, Белтрансгазе і Белтопгазе ствараюцца апэратыўныя штабы

21.06.2010, 13:00  |  Навіны, Эканоміка

Сёння "Газпром" працягвае кансультацыі з беларускімі калегамі, але іх сэнс не мяняе патрабаванняў расійскай кампаніі наконт пагашэння запазычанасці, перадае Інтэрфакс.

 

Афіцыйны прадстаўнік "Газпрому" Сяргей Купрыянаў паведаміў журналістам:

 

"Дэлегацыя беларускага боку, у тым ліку генэральны дырэктар "Белтрансгазу" Уладзімір Маёраў, знаходзіцца ў "Газпроме", праз тэлефон працягваюцца кантакты і з урадам Беларусі. Але гэта менавіта "кантакты", бо прадмету "перамоваў" няма, пытанне толькі адно — пагашэнне доўгу".

 

Тым часам ў Мінэнэрга, Белтрансгазе і Белтопгазе ставарвюць апэратыўныя штабы. Міністэрства энэргетыкі Беларусі пацвярджае, што гатовае забяспечыць бесперабойны транзіт газу праз тэрыторыю Беларусі.

 

"Міністэрства энэргетыкі прадпрымае дзеянні і выпрацоўвае адпаведныя захады, накіраваныя на забеспячэньне газа-энэргазабеспячэння ва ўмовах абмежаванай падачы газу для забеспячэння бесперабойнага транзіту", — паведаміла прэсавы сакратар Мінэнэрга Людміла Зяньковіч.

 

Паводле яе слоў, у Мінэнэрга, Белтрансгазе і Белтопгазе ствараюцца апэратыўныя штабы, які каардынуюць працу па верагодным абмежаванні паставак асобным унутраным спажыўцам і частковым пераводзе энэргасістэмы на рэзэрвовы мазут.

Навіны па тэме