"Газпром" пачаў абмежаванне паставак газу Беларусі

21.06.2010, 14:06  |  Навіны, Эканоміка

"Газпром" пачаў абмежаванне паставак газу ў Беларусь. Пра гэта паведаміў кіраўнік расійскага газавага холдынгу Аляксей Мілер 21 чэрвеня на пасяджэнні аператыўнага штаба па ацэнцы сітуацыі з Беларуссю.

 

"Закончыўся адведзены тэрмін, пяць дзён, які быў дадзены беларускаму боку. Запазычанасць не пагашана. З 10 раніцы маскоўскага часу (з 9.00 па мінскім) 21 чэрвеня 2010 года ўводзіцца рэжым абмежавання пастаўкі расійскага газу ў Рэспубліку Беларусь на 15% ад аб'ёмаў планавай пасутачнай пастаўкі газу з паступовым выхадам на ўзровень абмежавання да 85% прапарцыянальна запазычанасці", — цытуе Мілера РІА Новости.


Як паведамлялася раней, прэзідэнт РФ даручыў "Газпрому" пачаць абмежаванне паставак газу Беларусі, працягваючы пры гэтым кансультацыі з Менскам па ўрэгуляванні доўгу.

Крыніца: БелаПАН

Навіны па тэме