Лукашэнка – у спісе найгоршых дыктатараў свету

22.06.2010, 09:48  |  Навіны, Свет

Аляксандр Лукашэнка займае 24-е месца ў чарговым рэйтынгу найгоршых дыктатараў, складзеным вядомым часопісам The Foreign Policy.

 

У спісе ёсць і іншыя прадстаўнікі краін СНД. Так, туркменскі прэзідэнт Гурбангулы Бердымухамедаў займае 5-е, узбекскі лідэр Іслам Карымаў – 7-е месца.

 

На першым месцы рэйтынгу кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ір, на другім – прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ, на трэцім – бірманскі кіраўнік Тан Швэ.

Навіны па тэме