Папа Рымскі Бенедыкт XVI хварэе за зборную Нямеччыны

25.06.2010, 13:02  |  Навіны, Свет

Бенедыкт XVI у сераду ўвечары глядзеў трансляцыю матча паміж камандамі Нямеччыны і Ганы, перамога ў якой дазволіла немцам працягнуць барацьбу за Кубак свету. Пра гэта даў зразумець дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал Тарчызіо Бертоне, які наведаў ў чацвер Геную.

 

- Учора ўвечары перад матчам зборнай Нямеччыны Святы айцец патэлефанаваў мне, каб перадаць сваё блаславенне Генуі і ўсім яе вернікам, - сказаў дзяржсакратар падчас пропаведзі ў храме Сан-Ларэнса.

 

Папа Рымскі, мірское імя якога Ёзаф Ратцынгер, - немец па паходжанні.

Крыніца: РИА Новости

Навіны па тэме