У Маскве створаны Саюз праваслаўных жанчын

26.06.2010, 13:35  |  Навіны, Свет

У Маскоўскім патрыярхата звязваюць вялікія надзеі з Саюзам праваслаўных жанчын, устаноўчы форум якога прайшоў у пятніцу ў Маскве.

 

У мерапрыемстве ўдзельнічала больш за 100 сябраў грамадскіх арганізацый з розных рэгіёнаў Расіі. Да Саюзу праваслаўных жанчын вырашыла, у прыватнасці, далучыцца віцэ-спікер Дзярждумы Любоў Сліска. У сваім выступе яна заклікала членаў новай арганізацыі ў першую чаргу ставіць дакладныя мэты і задачы, а не проста "пагаварылі і разышліся".

 

"Я думаю, гэтая арганізацыя вельмі патрэбна, на яе ёсць грамадскі запыт. Яна валодае вялізным патэнцыялам рэальнага ўплыву на нашае грамадства", - сказаў на форуме кіраўнік сінадальнага Аддзела па узаемаадносінам Царквы і грамадства протаіерэй Усевалад Чаплін.

 

На яго думку, праваслаўны жаночы рух павінен быць "адважным, не баяцца ставіць самыя сур'ёзныя пытанні перад уладай і грамадствам", рабіць заявы па самых розных тэмах, ініцыяваць заканатворчы працэс, "прапаноўваць свае варыянты вырашэння эканамічных, палітычных і іншых грамадска значных праблем" .

 

З іншага боку, працягнуў святар, вельмі важна "не страціць сябе ў бюракратычнай працы і барацьбе за лідэрства".

 

У склад савета новай арганізацыі ўвайшлі сярод іншых актрыса Кацярына Васільева, удава забітага святара Данііла Сысоева Юлія.

 

На форуме быў прыняты статут Саюза. У ім адзначаецца, што гэтая арганізацыя будзе мець міжнародны характар і ствараецца па благаславенні патрыярха Кірыла.

 

Саюз праваслаўных жанчын створаны дзеля кансалідацыі работы ў духоўна-асветніцкай, культурнай, дабрачыннай і іншай грамадска-карыснай дзейнасці, аднаўлення праваслаўнага ладу жыцця ў сям'і, аказання дапамогі школе ў выхаванні падлеткаў у духу традыцыйных праваслаўных каштоўнасцяў, аказання дапамогі дзецям, маламаёмасным мамам-адзіночкам, сацыяльна неабароненым членам грамадства і г.д.

 

Сярод іншых мэтаў – фарміраванне ў грамадстве негатыўных адносінаў да абортаў з прыраўноўваннем перапынення цяжарнасці да забойства дзіцяці; садзейнічанне ў выхаванні павагі да традыцыйнай ролі жанчыны ў паўсядзённым жыцці і грамадскім служэнні, барацьба з курэннем тытуню, п'янствам, наркаманіяй, абарона правоў хатніх гаспадынь.

Навіны па тэме