Польскія каталіцкія арганізацыі пратэстуюць супраць гей-парада ў Варшаве

06.07.2010, 16:29  |  Навіны, Свет

У Варшаве 17 ліпеня пройдзе парад EuroPride 2010 у рамках двухтыднёвага агульнаеўрапейскага фестывалю супраць гамафобіі. Чакаецца, што ў Варшаву з’едуцца каля 300 тысяч чалавек, у тым ліку зь Беларусі.  Дарэчы, напярэдадні парада арганізатары зладзяць прэс-канфэрэнцыю, на якой раскажуць пра стан правоў гомасэксуалістаў у Беларусі і ва Ўкраіне.

 

Тымчасам каталіцкія грамадскія арганізацыі пад кіраўніцтвам Таварыства хрысціянскай культуры імя Пятра Скаргі арганізавалі рассылку 650 тысяч улётак па паштовых скрынях палякаў з заклікам пратэставаць супраць параду пісьмовымі зваротамі ў органы ўлады. У сталічную ратушу прыйшло 2,5 тысяч такіх зваротаў.

 

Паводле апошніх апытанняў сацыялагічнага цэнтру CBOS, 24% палякаў асабіста знаёмыя з геем або лесбійкай, а 64% не ўхваляюць правядзення парадаў роўнасці. Упершыню EuroPride пройдзе на тэрыторыі Ўсходняй Еўропы. Нагадаем, што ў 2004 і 2005 тадышні прэзідэнт Варшавы Лех Качыньскі забараніў парады роўнасці з прычыны магчымай небяспекі.

Крыніца: "Еўрарадыё"

Навіны па тэме