Куба вызваліць паўсотні палітычных вязняў

08.07.2010, 10:41  |  Навіны, Свет

Куба вызваліць 52 палітычных вязьняў, пяць адразу, астаніх на працягу трох-чатырох месяцаў. Пра гэта паведаміла кубінская каталіцкая царква пасьля сустрэчы прэзыдэнта Рауля Кастра з гаванскім кардыналам Хаймэм Артэгам, а таксама міністрамі замежных спраў Гішпаніі і Кубы.

 

Паведамляецца, што гэта будзе найбольшае па ліку вызваньне вязьняў сумленьня на працягу апошніх дзесяцігодзьдзяў. Усе, каго абяцаюць вызваліць, былі зьняволеныя пры антыапазыцыйнай кампаніі ў 2003м годзе. Некаторыя з апазыцыянэраў тады атрымалі да 20 гадоў турмы.

 

Вызваленым дазволяць пакінуць Кубу.Гішпанскі міністар замежных спраў Мігель Ангэль Маратынас заявіў, што вызваленых палітычных вязняў і іх сем'і могуць быць прынятыя ў Гішпаніі.


Паведамляецца, што гэта найвялікшае за час камуністычнага рэжыму на Кубе вызваленьне палітычных вязьняў.

Навіны па тэме