МІЖНАРОДНЫ ВАЛЮТНЫ ФОНД ВЫДЗЕЛІЦЬ БЕЛАРУСІ АМАЛЬ 700 МЛН. ДОЛАРАЎ

22.10.2009, 12:17  |  Навіны, Эканоміка

Міжнародны валютны фонд аб`явіў аб выдзяленні Беларусі другога крэдытнага траншу на 699,5 млн. долараў. Такім чынам, агульная сума пераведзеных сродкаў для беларускага боку складзе 2,23 млрд. долараў.

 

Выканаўчы савет дырэктараў МВФ 12 студзеня 2009 года ўхваліў выдзяленне Беларусі крэдыту ў 2,46 млрд. долараў (420% квоты для краіны ў МВФ) пад рэалізацыю праграмы рэформ, разлічанай на 15 месяцаў, да красавіка 2010 года. У чэрвені сума крэдыту была павялічана да 3,63 млрд. долараў.

 

У межах крэдыту stand-by Беларусь ужо атрымала прыкладна 1,5 млрд. долараў пад LIBOR+0,75% гадавых, астатнія сродкі павінны пералічвацца з улікам штоквартальных справаздач беларускага ўрада.

 

Узгодненая з урадам Беларусі праграма рэформ МВФ прадугледжвае лібералізацыю эканомікі, у прыватнасці цэнаўтварэння, новы рэжым курсаўтварэння (пераход на прывязку нацыянальнай валюты да кошыка валют пасля папярэдняй аднамомантнай дэвальвацыі на 20%) і жорсткае стрымліванне ўнутранага попыту, у тым ліку праз абмежаванне бюджэтных расходаў, уключаючы мінімізацыю дзяржаўнай падтрымкі банкаў і зніжэнне тэмпаў росту зарплаты ў невытворчай сферы.

 

Пасля абмеркавання выканаўчым саветам МВФ пытання аб выдзяленні чарговага траншу намеснік кіруючага дырэктара Такатошы Като заявіў, што краіна дамаглася значнага прагрэсу ў карэкціроўцы сваёй палітыкі ў адказ на глабальны крызіс.

 

"Нягледзячы на істотнае скарачэнне аб'ёму экспарту, эканамічны спад быў невялікім у параўнанні з іншымі пацярпелымі ад крызісу краінамі. Карэкціроўка курсу была падтрымана жорсткай фіскальнай палітыкай, а недахоп даходаў кампенсуецца скарачэннем расходаў", — сказаў ён.

Крыніца: БелаПАН

Навіны па тэме