Палова неанацыстаў свету — расійцы

12.07.2010, 16:48  |  Навіны, Свет

Каля паловы актыўных неанацыстаў жывуць у Расіі, што складае 50–60 тысяч чалавек ад агульнасусветнай колькасці ў 120 тысяч. Такія вынікі даследавання, праведзенага Маскоўскім бюро па правах чалавека, піша нямецкая газета Der Tagesspiegel.

 

Найбольшая канцэнтрацыя правых экстрэмістаў зафіксавана ў Санкт-Пецярбургу. Там колькасць прыхільнікаў нэанацызма дасягае 15 тысяч чалавек. Між тым у Маскве іх усяго каля 2,5 тысяч чалавек. Нямецкае выданне звязвае гэты факт з тым, што ў сталіцы значна большы кантроль дзяржавы і праваахоўных органаў.

 

Будзённай з’явай стала праява нянавісці да выхадцаў з Каўказа і былых саюзных рэспублік, асабліва ў паўднёвых рэгіёнах краіны. Акрамя таго, моцныя падобныя настроі на Урале.

 

Лозунг «Расія для рускіх» на дадзены момант падтрымлівае каля 53% насельніцтва. Нацыяналістычныя ідэі карыстаюцца асаблівай папулярнасцю сярод моладзі да 30 гадоў, якая расчаравалася ў палітычным развіцці Расіі, лічыць дырэктар Цэнтра этналагічных даследаванняў Эміль Пайн. Прычыну такой з’явы эксперты бачаць у сацыяльным расслаенні насельніцтва краіны і ў пастаянным абніжэнні ўзроўню адукацыі.

 

"Наша Ніва" паводле delfi.lt

Навіны па тэме