ГАРАДЗЕНЦЫ ЎШАНУЮЦЬ ПАЎСТАНЦАЎ 1863 ГОДУ

22.10.2009, 13:31  |  Навіны, Грамадства

25 кастрычніка ў Свіслачы адбудзецца штогадовая акцыя ўшанавання паўстанцаў 1863 года.

 

Дэмакратычныя актывіcты Гародні стварылі аргкамітэт па адзначэнню Дня памяці паўстанцаў 1863 года, які традыцыйна адбываецца ў Свіслачы.

 

На радзіме братоў Каліноўскіх 14-ы год запар збяруцца людзі з усёй краіны, каб ушанаваць памяць тых, хто змагаўся за незалежнасць Беларусі. Традыцыйна мерапрыемства зарганізоўваецца намаганнямі грамадскіх актывістаў і ,па словах кіраўніка абласной арганізацыі  партыі БНФ  Сяргея Мальчыка, прыцягвае ўвагу ў першую чаргу нацыянальна свядомых грамадзян нашай краіны.

 

Вырашана, што ў гэтым годзе Дзень памяці паўстанцаў пройдзе 25 кастрычніка. Не выключана, што ўдзельнікі мерапрыемства сутыкнуцца з праблемай патрапіць у вёску Якушоўка, дзе захаваліся падмуркі сядзібы Каліноўскіх. Вёска знаходзіцца на тэрыторыі памежнай зоны, у сувязі з чым арганізатары папярэджваюць аб тым, каб кожны жадаючы меў дазвол на права знаходжання ў памежнай зоне.

Крыніца: "Радыё Рацыя"

Навіны па тэме