Беларусы на Маршу паняволеных народаў (фота)

19.07.2010, 14:01  |  Навіны, Свет

18 ліпеня ў Нью-Йорку адбыўся Марш паняволеных народаў, у якім таксама

прымала ўдзел беларуская дыяспара.

 

Марш пачаўся з імшы ў касцёле Святога Патрыка, на якой святары павіталі ўдзельнікаў марша, памаліліся за свабоду веравызнання па ўсім свеце.  Пасля удзельнікі маршу

прайшлі ад касцёла да Центральнага парка ў Нью-Йорку з бел-чырвона-белымі сцягамі, транспарантамі “Long live Belarus” і са значкамі “Свабода. Роўнасць. Брацтва”.

 

51 год таму прэзыдэнт ЗША Эйзэнхаўэр падпісаў закон, згодна якому трэці тыдзень ліпеня быў абвешчаны Тыднем паняволеных народаў. Гэта было зроблена для таго, каб зацвердзіць прыхільнасць амерыканцаў да развіцця дэмакратыі, а таксама прыцягнуць ўвагу амэрыканскага грамадства да праблем дыктатуры ў свеце.

 

Тыдзень скончваецца ўрачыстым маршам.  З таго часу кожны год у гэты дзень на вуліцу выходзяць людзі, вымушаныя змагацца за дэмакратыю на Радзіме па-за яе межамі.

 

Па падліках беларускай дыяспары ў Нью-Йорку пражывае  каля 3000 беларусаў. 40 з іх учора прыйшлі на марш.

 

Беларусы на Маршу паняволеных народаў (фота)

Беларусы на Маршу паняволеных народаў (фота)

 

Навіны па тэме