У Сірыі забаранілі насіць паранджу ва ўніверсітэтах

20.07.2010, 13:35  |  Навіны » Свет

Студэнтак, якія носяць паранджу, не будуць пускаць на тэрыторыю ўніверсітэцкіх карпусоў у Сірыі, паведаміў міністр па справах вышэйшай адукацыі краіны.

 

Як паведамляецца, Гіяс Баракат заявіў, што нашэнне паранджы не адпавядае акадэмічным каштоўнасцям і традыцыям універсітэтаў у Сірыі. Гэта пастанова, апублікаваная на інтэрнэт-сайце All4Syria, прадстаўлена як адказ на просьбы студэнтаў і бацькоў.

 

Сітуацыя вакол нашэння паранджы выклікае разлютаваныя спрэчкі і ў іншых краінах.

 

Кінда Шаммат, прафесар юрыспрудэнцыі і актывістка па абароне правоў жанчын, вітала гэта рашэнне і сказала, што яно адказвае ўмеранасці большасці мусульман Сірыі.

 

— Мы ніколі не былі схільныя займаць вельмі левыя ці вельмі правыя пазіцыі, — сказала яна тэлеканалу Al-Arabiya TV.

 

Гэткая тэндэнцыя назіраецца не толькі ў Сірыі. У 2009 годзе ісламскі духоўны лідар Егіпту шэйх Махамед Саед Тантаві забараніў студэнткам у паранджы з’яўляцца ва ўніверсітэце Аль-Азхар — адным з вядучых адукацыйных цэнтраў ісламу. Ён таксама знерваваў іншых мусульманскіх навукоўцаў, заявіўшы, што мусульмане ў Францыі павінны падпарадкоўвацца французскаму заканадаўству пра забарону паранджы.

 

Расійская служба BBC

Навіны па тэме