Новыя сутыкненні на паўднёвым усходзе Турцыі

20.07.2010, 13:55  |  Навіны » Свет

Сама меней 6 жаўнераў турэцкага войска былі забіты ў выніку начнога нападу баявікоў Курдскай працоўнай партыі (КПП) на пазіцыі вайскоўцаў у паўднёва-усходняй частцы краіны недалёка ад іракскай мяжы.

 

Паведамляецца, што раненні атрымалі 15 жаўнераў. Пачалася маштабная аперацыя па пошуку сепаратыстаў у раёне інцыдэнту, які адбыўся ў павеце Чукурджа, правінцыя Хаккяры.

 

Днём раней у гэтым жа раёне 11 жаўнераў турэцкага войска былі паранены, калі іх машына падарвалася на міне.

 

Euronews.net

Навіны па тэме