Суд ААН прызнаў законнай дэкларацыю аб незалежнасці Косава

23.07.2010, 09:59  |  Навіны, Свет

Суд ААН у Гаазе прызнаў, што дэкларацыя аб незалежнасці Косава ад Сербіі, якая была прынятая ў 2008 годзе, не парушае міжнародных прававых нормаў.

 

Сербія, якая лічыць Косава месцам нараджэньня сэрбскай нацыянальнай ідэнтычнасьці, згубіла кантроль над Косавам у 1999 годзе, калі ў выніку бамбаванняў НАТО скончылася вайна паміж сербамі і косаўскімі этнічнымі албанцамі.

 

Сённяшняе рашэнне суду маюць кансультацыйны характар, аднак назіральнікі лічаць, што яно можа мець сур’ёзныя наступствы ў рэгіёнах з моцнымі сэпаратысцкімі рухамі.

Навіны па тэме