Нямецкія журналісты склалі “атлас смяротных грахоў”

24.07.2010, 12:29  |  Навіны, Свет

У Нямеччыне складзены геаграфічны атлас сямі смяротных грахоў, паведамляе Welt. Журналісты тыднёвіка Zeit, прааналізавалі сацыяльнае і эканамічнае становішча нямецкіх гарадоў, і выявілі, якое з іх у большай ступені адпавядае пэўнаму смяротнаму граху.

 

Горадам гневу і злосці стаў Берлін, у якім, паводле статыстыкі, на мільён жыхароў прыходзіцца 12958 выпадкаў нападаў, якія прывялі да фізічных калецтваў. Сталіцай засмучэння і бяздзейнасці апынуўся акруга Укермарк на паўночным усходзе Нямеччыны ў Брандэнбурзе. Сацыяльная актыўнасць там самая нізкая: толькі 13,5 адсотка жыхароў удзельнічаюць у грамадскім жыцці.

 

Галоўным горадам зайздрасці аказаўся Брэмен, дзе было зарэгістравана 5313 рабаванняў на мільён жыхароў. Мюнхен стаў горадам ганарыстасці, найперш, таму што там на мільён жыхароў прыходзіцца 29 пластычных хірургаў - самы вялікі паказчык у Нямеччыне.

 

Абжорствам часцей за іншых грашаць жыхары баварскага рэгіёна Оберланд, дзе на мільён жыхароў прыходзіцца 14 рэстаранаў, адзначаных зоркамі "Мішлена". А прагнасць дамінуе ў Гамбургу: пры сярэднестатыстычным прыбытку гараджанаў у 1496 еўра на чалавека там даволі высокі адсотак беднякоў (14,1 адсотка).

 

Нарэшце, сталіцай распусты апынуўся Дзюсельдорф: па ліку сэкс-шопаў, стрыптыз-клубаў і іншых устаноў інтымнага характару - 21 на мільён жыхароў – дзюсельдорфцы могуць лічыцца самымі распуснымі ў Нямеччыне.

 

 

Крыніца: Паводле Lenta.ru

Навіны па тэме