У ІНТЭРНЭЦЕ З’ЯВІЎСЯ СПЕЦЫЯЛІЗАВАНЫ ПАРТАЛ ПА РАСКОЛАВЕДАННЮ

23.10.2009, 11:14  |  Навіны, Грамадства

У сетцы Інтэрнэт пачаў работу інфармацыйна-даведачны партал «Анты-Раскол». Стваральнікі рэсурсу ставяць перад сабой задачу сістэматызацыі і аналізу даных, што датычацца гісторыі царкоўных падзелаў у Праваслаўнай Царкве.

 

Адным з аўтараў матэрыялаў і галоўным кансультантам партала стаў выкладчык Менскіх Духоўных Школ Аляксандр Слесараў. Партал фарміруецца па тэматычнаму (слоўнікаваму) прынцыпе. Утрымлівае наступныя рубрыкі: «Расколаведанне: агульныя паняцці і катэгорыі»; «Раскол РПЦ ў ХХ ст.»; «Украінскія расколы»; «Беларускія расколы»;  «Раскол у Грузінскай Праваслаўнай Царкве», «Раскол у Румынскай Праваслаўнай Царкве»; «Амерыканскія царкоўныя расколы», «Раскол у асобах» і іншыя.

 

Усе біяграфічныя даведкі аб «персаналіях» забяспечаныя партрэтамі.

Сённяшняя версія сайта з'яўляецца пачатковай. У далейшым плануецца размяшчэнне цэлага шэрагу раздзелаў, у тым ліку бібліятэкі і фотагалерэі.

Адрас партала: http://www.anti-raskol.ru/

Навіны па тэме