У МЕНСКУ ПРОЙДУЦЬ ХРЫСЦІЯНСКІЯ СПАБОРНІЦТВЫ ПА МІНІ-ФУТБОЛЕ

24.10.2009, 12:53  |  Навіны, Грамадства

31 кастрычніка 2009 г. пры мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля адбудуцца хрысціянскія спаборніцтвы па міні-футболе (6х6) — «Кубак Дона Боска» для падлеткаў 1994–1995 гадоў нараджэння. Парафія шчыра запрашае маладых спартсменаў і ўсіх аматараў футболу прыняць удзел у спаборніцтвах.

 

Мерапрыемства распачнецца а 8-й гадзіне раніцы святой Імшой у капліцы святога Яна Хрысціцеля (вул. Пляханава, 28/1). Спаборніцтвы будуць праходзіць у спартыўнай зале гімназіі № 28 (пр. Ракасоўскага, 93).

 

Кошт удзелу з усёй каманды — 70 тысяч рублёў. Удзельнікам неабходна мець пры сабе пашпарты.

 

Падрабязная інфармацыя па тэлефонах:

+375 (29) 258 77 62 (МТС), +375 (25) 960 68 53 (Life), +375 (29) 991 29 29 (Velcom). Уладзіслаў Зарэцкі (тэлефанаваць пасля 15.00)

Навіны па тэме