ВЕРНІКІ СТАЛІЧНАГА ПРАВАСЛАЎНАГА ПРЫХОДУ ДАПАМОГУЦЬ ШКОЛЬНІКАМ З ВУЧОБАЙ

24.10.2009, 13:19  |  Навіны, Грамадства

Пасля асенніх канікулаў, у пачатку лістапада ў Менскім прыходзе іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» пачнуцца курсы падтрымкі для школьнікаў па некалькіх прадметах. Ініцыятарам арганізацыі заняткаў стаў кіраўнік суполкі глухіх і слаба чуючых у імя Пакутнікаў немаўлятаў Віфлеемскх, клірык прыходу протаіерэй Алексій Клімаў.

 

Усе выкладчыкі курсаў - прыхаджане абшчыны, яны будуць займацца са школьнікамі рускай, ангельскай, французскай мовамі, матэматыкай, біялогіяй і праводзіць спецкурс «Развіццё пазнавальных здольнасцяў».

 

- Курсы мяркуюць дапамогу дзецям у вучобе, у падрыхтоўцы да паступлення ў ВНУ. Курсы праводзяцца ў нявеялікіх групах ,яны як падтрымліваюць, так і карэкціруюць. Усе заняткі падтрымліваюцца адпаведнымі кампутарнымі праграмамі, - паведаміў Алексій Клімаў.

 

Заняткі разлічаны на школьнікаў старэйшых і сярэдніх класаў, тым не менш наведваць іх змогуць усе жадаючыя. Як паведаміў кіраўнік, частка груп ўжо сфарміравана, але яшчэ працягваецца набор у групы, што вывучаюць біялогію, рускую мова і на спецкурс, што развівае логіку, увагу і творчыя здольнасці.

Навіны па тэме