Прадстаяцель Касцёла ў Латвіі нагадаў вернікам пра грамадзянскую адказнасць

24.08.2010, 14:30  |  Навіны, Свет, Грамадства

Прадстаяцель Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Латвіі арцыбіскуп Збігнеў Станкевіч нагадаў вернікам пра абавязак адказнасці за сітуацыю ў краіне, паведамляе Delfi.

 

“Большая частка жыхароў Латвіі ахрышчаныя, і як хрысціяне яны адказныя за тое, што адбываецца ў краіне.  Калі ты не галасуеш, ты грашыш, бо пазбягаеш адказнасці”, - заявіў іерарх з нагоды маючых адбыцца ў Латвіі парламенцкіх выбараў.

 

У той жа час арцыбіскуп зазначыў, што не будзе агітаваць за якую-кольвек канкрэтную партыю.

 

Парламенцкія выбары у Латвіі маюць адбыцца ў кастрычніку. Ад іх вынікаў будзе залежаць і кандыдатура наступнага прэзідэнта, якога ў рэспубліцы выбірае парламент.

Навіны па тэме