Індыйцы здымуць фільм пра дзяцінства Хрыста

02.09.2010, 13:02  |  Навіны, Свет

Індыйская кінакампанія «Aditya Production» заявіла аб тым, што яе стваральнікі маюць намер зняць фільм пра жыццё Ісуса Хрыста ў Ізраілі.

 

Гэта будзе музычны фільм пра дзіцячыя гадах Ісуса з Назарэту. Карціну здымае ветэран індыйскага кіно Сінгітам Срініваса Рао. Паводле рэжысёра, ён будзе здымаць карціну ў класічнай стылістыцы. Пры гэтым Рао мае намер прытрымлівацца традыцыі індыйскага кіно, дзе ролі, у тым ліку і дарослых рэлігійных фігур, выконваюць дзеці (гэты прыём, у прыватнасці, закліканы падкрэсліць нявіннасць персанажаў). Акрамя гэтага ў сюжэт фільма будуць арганічна ўплецены 7 песень.

 

Бюджэт фільма - 30 мільёнаў долараў ЗША, што з'яўляецца рэкорднай лічбай для індыйскага кінематографа. Звычайна сабекошт прадукцыі Балівуда не перавышае 500 тысяч долараў ЗША.

 

Фільм выйдзе на экраны ў 2011 годзе. Стваральнікі падкрэсліваюць, што выпусцяць карціну ў міжнародны пракат.

Навіны па тэме