Новы незалежны інтэрнэт-канал для Беларусі і Расіі

06.09.2010, 16:04  |  Навіны, Свет

Сёння ў Таліне пачынае вяшчанне новае інтэрнэт-тэлебачанне Ару-ТБ — незалежны грамадска-палітычны канал, арыентаваны на беларускую і расейскую аўдыторыі.

 

«Ару-ТБ — незалежнае тэлебачанне, таму галоўны прынцып яго працы — аб’ектыўнасць»,- гаворыцца ў сённяшнім прэсавым паведамленні Ару-ТБ. — Інфармацыя будзе падавацца так, каб гледачы самі рабілі высновы, параўноўвалі супрацьлеглыя меркаванні, розныя падыходы."

 

Над Ару-ТБ працуюць спецыялісты ў галіне мэдыяў, журналістыкі і PR з Беларусі, Расеі, Украіны і Эстоніі. Таксама ў канала ёсць сетка валантэраў.

 

«Мы з калегамі доўгі час незалежна адзін ад аднаго займаліся стварэннем анімацыйных і відэа праграм для беларускай і расейскай аўдыторый. Але прыйшлі да высновы, што больш эфэктыўна было б аб’яднаць сілы для вытворчасці якаснага відэапрадукту для інтэрнэту, — гаворыць Павал Марозаў, кіраўнік Aru Television OÜ. — Наш праект закліканы даць людзям з Беларусі і Расеі інфармацыйную альтэрнатыву дзяржаўным тэлеканалам.

 

Выбар месца праекту прадыктаваны тым, што Эстонія — лідэр па ўкараненні інтэрнэт-тэхналёгіяў у рэгіёне і вельмі лібэральная краіна з вольнай прэсай. Ару-ТБ — гэта першы крок групы аднадумцаў. Я ўпэўнены, што даволі хутка канал стане сапраўды ўплывовай крыніцай аб’ектыўнай інфармацыі для жыхароў Беларусі і Расеі».

 

Ару-ТБ прапаноўвае інфармацыйная, аналітычныя і забаўляльныя праграмы.

 

Ару-ТБ працуе на трох мовах: беларускай, рускай і ангельскай, — і мае 4 каналы вяшчання: для Беларусі (на беларускай мове); для Беларусі (на рускай мове); для Расіі; для англамоўнай аўдыторыі (на ангельскай мове).

Навіны па тэме