Дата выбараў застаецца нявызначанай

07.09.2010, 14:35  |  Навіны, Палітыка

Завяршылася пазачарговая сесія Палаты прадстаўнікоў. Сярод разгледжаных пытанняў не было пытання аб правядзенні прэзідэнцкіх выбараў.

 

Сярод іншага дэпутаты заслухалі праект бюджэту на 2011 год і разгледзелі пытанне аб магчымых змяненнях і дапаўненнях ў падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь.

 

Дэпутаты атрымалі прыкладны графік працы Палаты прадстаўнікоў на верасень 2010. Тут звяртае ўвагу на сябе тое, што роўна праз тыдзень 14 верасня пройдзе яшчэ адно пазачарговае паседжанне ПП. Мяркуецца, што праз тыдзень дэпутаты разгледзяць фінансавыя пытанні ў другім чытанні. Але таксама нельга выключаць, што 14 верасня ў парадку дня можа з’явіцца і пытанне аб правядзеьні прэзідэнцкіх выбараў.

Навіны па тэме