Псіхалогія дэвіяцыі супраць мазаічнай псіхапатыі

08.09.2010, 11:13  |  Навіны, Палітыка

У аўторак на Першым канале, пасля праграмы "Панарама", выйшла першая серыя "псіхалагічнага трылера", прысвечанага беларускай апазіцыі. Фільм Агенцтва тэленавінаў мае дзіўную мэдыцынскую назву, больш падобную на дыягназ — "Псіхалогія дэвіяцыі".

 

У гэты раз рэжысёры фільма праводзілі паралель паміж беларускай апазіцыяй і нездаровымі дзецьмі з псыхічнымі захворваннямі. Улада ў чарговы раз вырашыла знайсці адказ на пытанне электарату: “А чаму яны пратэстуюць?”. па тэлебачанні ён быў агучаны: “Так гэтыя ўсе людзі ў апазыцыі, — хворыя. У іх дзіцячая хвароба — “дэвіяцыя”.

 

Любое дзеянне палітыка, таго ці іншага, было аргументавана тым, што ён не найграўся ў дзіцячыя гады, што праблемы былі ў сем’ях і.г.д. Усё параўноўвалася з хваробай.

 

Напэўна, разумеючы, што шэдэўра не атрымаецца, вырашылі камэнтатарам фільма зрабіць лекара аднаго з “псіхдэспансараў”, які перад кожным сюжэтам каментаваў тыя, або іншыя паводзіны дзіцяці: чаму дзіця зрываецца, сварыцца, умоўна кажучы, ідзе “наперарэз” з бацькамі? Пасля кожнага такога каментара быў нейкі ролік з акцыі, дзе ішлі аргументы на кожнае з паводзінаў пратэстуючага. І ўсё такія паводзіны прыраўноўваліся да дзіцячага дыягназу – “дэвіяцыя”.

 

Відавочна, што беларуская прапаганда пачала падрыхтоўку да выбарчай кампаніі. Аднак пасля “мазаічнай псіхапатыі”, выстаўленай НТБ Лукашэнку, здзівіць беларускага гледача будзе цяжка.

Навіны па тэме