У Варшаве адбылося шэсце ў гонар бітвы пад Воршай (фота)

09.09.2010, 13:44  |  Навіны, Свет

8 верасня ў Варшаве адбылося шэсце ў гонар беларускай Перамогі ў бітве пад Воршай, якое арганізавала варшаўская грамада Беларускай Нацыянальнай Памяці.

 

Як паведаміў старшыня БНП, сябра Нацыянальнай Рады БХД Анатоль Міхнавец, такія шэсці арганізуюцца з 2006 года, з таго часу, як паўстала сама арганізацыя. Удзельнікі шэсця прайшлі з цэнтра Варшавы ад помніка французскаму генералу Дэ Голю да таго месца, дзе загінуў беларускі генерал Булак-Балаховіч.

 

У Варшаве адбылося шэсце ў гонар бітвы пад Воршай (фота)

У Варшаве адбылося шэсце ў гонар бітвы пад Воршай (фота)

У Варшаве адбылося шэсце ў гонар бітвы пад Воршай (фота)

 

Крыніца: Радыё "Рацыя"

Навіны па тэме