Прэзыдэнт Абама заклікаў пастара Джонса адмовіцца ад уласнага плану

09.09.2010, 17:16  |  Навіны » Свет

Выступаючы сёння ў праграме тэлеканалу ABC, прэзыдэнт Барак Абама назваў намер ‘хрысціянскага святара з Фларыды Тэры Джонса публічна спаліць Каран “дэструктыўным" і “небяспечным” трукам, які можа дапамагчы Аль-Кайдзе ў вярбоўцы новых тэрарыстаў-смяротнікаў, а тыя, у сваю чаргу, будуць выбухаць сябе у ЗША і Еўропе.

 

Абама таксама звярнуўся да Джонса з просьбай адмовіцца ад сваіх планаў, яшчэ і таму, што гэта можа выклікаць чарговую хвалю гвалту ў Аўганістане і Пакістане.

Раней Тэры Джонс заявіў, што не збіраецца адмаўляцца ад намеру і спаліць некалькі асобнікаў Карану ў 9-ю гадавіну трагедыі 11 верасня.

 

Радыё "Свабода"

Навіны па тэме