БЕЛАРУСЬ АТРЫМАЛА 48 КОПІЙ ПАРТРЭТАЎ ПРАДСТАЎНІКОЎ РОДУ РАДЗІВІЛАЎ

27.10.2009, 13:13  |  Навіны, Культура

У пасольстве Беларусі ў Польшчы сёння адбылася перадача 48 лічбавых копій партрэтаў прадстаўнікоў роду Радзівілаў. Гэта стала магчымым дзякуючы дамоўленасці, дасягнутай у ходзе работы Беларуска-Польскай кансультацыйнай камісіі па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.

 

У цырымоніі перадачы прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак, прадстаўнікі роду Радзівілаў - Эльжбета, Мацей і Мікалай, супрацоўнікі Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, беларускія дыпламаты.

 

Копіі партрэтаў прадстаўнікоў роду Радзівілаў у бліжэйшы час будуць дастаўлены ў Дзяржаўны гісторыка-культурны музей-заказнік "Нясвіж". 

Крыніца: БелТА

Навіны па тэме