БХД трэці раз будзе спрабаваць зарэгістравацца

12.09.2010, 17:06  |  Навіны, БХД, Палітыка

БХД будзе трэці раз падаваць дакументы на рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі. Прадугледжаны юрыдычнымі патрабаваннямі ўстаноўчы з'езд прайшоў падчас перадвыбарчай канферэнцыі 12 верасня.

 

"Трэці ўстаноўчы з'езд дэмакратычнай партыі - гэта нонсэнс для нармальнай краіны. Бо ва ўсім свеце партыі рэгіструюцца з першага разу", - заявіў падчас канферэнцыі Павал Севярынец.

 

З'езд меў, як неаднаразова раней падкрэслівалі лідэры БХД, "тэхнічны" характар. Ён прайшоў усяго за 15 хвілін. Па вынесеных на з’ездзе пытаннях – прыняццё статута і праграмы, выбары сустаршыняў, Нацыянальнай рады, рэвізійнай камісіі – дэлегаты галасавалі амаль адзінагалосна.

 

Рэгістрацыйныя дакументы плануецца падаць у Міністэрства юстыцыі ў чацвер, 16 верасня.

 

БХД спрабавала зарэгістаравацца як палітычная партыя ўжо двойчы - у сакавіку і лістападзе 2009 года. Міністэрства юстыцыі абодва разы беспадстаўна адмаўляла ў рэгістрацыі.

Навіны па тэме