Кляштар, які перабудоўваюць пад гатэль (фотарэпартаж)

Перабудова кляштара бернардзінаў у цэнтры Менску ідзе поўным ходам. У будынку, дзе маліліся і вывучалі Слова Божае, будзе гатэльна-забаўляльны комплекс.
Будучыня касцёла святога Язэпа, які таксама належыць да комплексу бернардзінскага кляштара, пакуль што невядомая. 13 верасня грамадскія лідэры Павал Севярынец, Зміцер Дашкевіч і Франак Вячорка правялі на прыступках забранай святыні прэсавую канферэнцыю, на якой заявілі пра свой намер змагацца за перадачу святыні вернікам.
Акцыя салідарнасці, якая 16-га дня кожнага месяца праводзілася на Кастрычніцкай плошчы, у чацвер пройдзе каля касцёла святога Язэпа. Ад таго дня грамадскія актывісты будуць збірацца там штовечар а 19-й гадзіне.







