Конкурс на беларускую філалогію ў Кіеве склаў 14 чалавек на месца

15.09.2010, 11:52  |  Навіны, Свет

У Інстытуце філалогіі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Шаўчэнкі з верасня пачалося навучанне ўкраінскіх студэнтаў па спецыяльнасці «беларуская мова і літаратура».

 

Конкурс на новую спецыяльнасць быў досыць высокім — 14 чалавек на месца. Вышэй за гэты быў толькі конкурс на спецыяльнасць «англійская мова» — 17 чалавек на месца.

 

У выніку за дзяржаўны кошт беларускую мову і літаратуру будуць вывучаць 8 студэнтаў. А яшчэ шэсць чалавек залічаныя на кантрактную форму навучання. Дарэчы, частка навучэнцаў — этнічныя беларусы.

Крыніца: "Еўрарадыё"

Навіны па тэме