У Слоніме адбудзецца фестываль праваслаўнай культуры

16.09.2010, 19:20  |  Навіны, Грамадства

21–26 верасня 2010 г. у Слоніме адбудзецца фестываль праваслаўнай культуры. Яго арганізатарамі з’яўляюцца Навагрудская епархія, раённы выканаўчы камітэт Слоніма і Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр г. Мінска.

 

На гарадской плошчы Слоніма будзе працаваць выстаўка-кірмаш, на якой можна будзе набыць духоўную літаратуру, аўдыё- і відэапрадукцыю, манастырскі хлеб і шмат чаго іншага. Штодня будуць праходзіць малебны, а таксама акцыя «Задай пытанне святару».

 

У кінатэатрах горада плануецца паказ фільмаў духоўна-маральнага зместу для дарослых і дзяцей. А ў навучальных установах горада запланаваны відэалекторыі аб шкодзе алкаголю, аб каштоўнасці патрыятызму і асаблівасцях сямейнага жыцця.

 

14 верасня ў рамках фестывалю ў краязнаўчым музеі адкрылася выстаўка выхаванцаў мясцовых нядзельных школ пад назвай «Божы свет вачыма дзяцей».

Навіны па тэме