Савет канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы абмяркуе праблемы дэмаграфіі і сям'і

24.09.2010, 12:32  |  Навіны, Свет

Пленарная асамблея Рады канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы будзе праходзіць з 30 верасня па 3 кастрычніка ў сталіцы Харватыі Загрэбе. Тэмай форуму стане «Дэмаграфія і сям'я ў Еўропе".

 

Савет канферэнцый каталіцкіх біскупаў краін Еўропы аб'ядноўвае кіраўнікоў 33 біскупскіх канферэнцый, якія існуюць у цяперашні час у краінах Еўропы.

 

Мэта сёлетняга форуму - вывучыць ролю інстытута сям'і ў еўрапейскім грамадстве ў святле сучасных дэмаграфічных тэндэнцый, палітыкі падтрымкі сям'і, якая праводзіцца рознымі дзяржавамі Еўропы і пастырскай падтрымкі Царквы ў гэтай галіне.

 

Біскупы азнаёмяцца з дадзенымі анкетавання, праведзенага ў краінах Еўропы, якое дазволіла сабраць звесткі аб дэмаграфічнай эвалюцыі, удакладніць паказчыкі прыросту і іншыя параметры, звязаныя з сямейным фактарам.

Навіны па тэме