Святары Латвіі арганізуюць канферэнцыю аб ультрасанаграфіі

24.09.2010, 12:41  |  Навіны, Свет

У Рызе пройдзе ўжо восьмая па ліку канферэнцыя, прысвечаная сакрамэнту нараджэння чалавека. На гэты раз тэма канферэнцыі - "Ультрасанаграфія перад абортам: ЗА або СУПРАЦЬ". У мерапрыемстве прымуць удзел святары, палітыкі, псіхолагі, гінеколагі і іншыя спецыялісты, паведамляе агенцтва "Благовест-Инфо".

 

Ладзяць канферэнцыю арганізацыя "Лютэране - жыцця" і каталіцкія рух "За жыццё".

 

У якасці адмысловага госця для ўдзелу ў канферэнцыі запрошаны заснавальнік арганізацыі "Лютэране - жыцця" (ЗША) Дональд Рычман. У рамках яго прэзентацыі будзе праведзена ультрасанографія цяжарнай жанчыны.

 

Таксама на канферэнцыі будзе прадстаўлены даклад аб папраўках да закону "Аб сэксуальным і рэпрадуктыўным здароўі", а таксама аб выкарыстанні ультрасанаграфіі ў якасці прафілактыкі абортаў.

 

Паводле афіцыйных дадзеных, у 2009 годзе ў Латвіі з'явіліся на свет 21.677 малых. За гэты ж перыяд часу ў рэспубліцы быў праведзены 8.881 аборт. Такім чынам, на 1 000 нованароджаных дзяцей, у сярэднім, прыходзіцца 410 абортаў.


Даведка: Ультасанаграфія - прымяненне ультрагуку, частата якога складае прыкладна 30 000 Гц, для атрымання малюнка глыбокіх структур цела. Заснаваная на прынцыпах падводнай лакацыі, ультрасанаграфія дазваляе назіраць развіццё плоду ў матцы. Яна ўжываецца таксама для дыягнаставання цяжарнасці, вызначэння тэрміну цяжарнасці, дыягнаставання шматплоднай цяжарнасці, няправільнага размяшчэння дзіцяці; ультрасанаграфія дазваляе таксама вызначыць размяшчэнне плацэнты і выявіць некаторыя анамаліі развіцця малыша.

Навіны па тэме