Прыйдзі ў касцёл – атрымай кніжкі!

28.09.2010, 15:11  |  Навіны, Культура

У Дольнай залі Чырвонага касцёлу ў Менску сёння а 18-й гадзіне адбудзецца прэзэнтацыя беларуска-ангельскага і ангельска-беларускага размоўніка, а таксама кнігі матэрыялаў канфэрэнцыі "Сучасны стан беларускай мовы і дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў па яго паляпшэнні".

 

Канфэрэнцыя "Сучасны стан беларускай мовы і дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў па яго паляпшэнні" адбылася ў студзені 2010 году, пасля чаго былі сабраныя матэрыялы выступоўцаў, якія выйшлі асобнай кніжкай.

 

А вось ангельска-беларускі і беларуска-ангельскі размоўнік стваралі даўжэй — праца вялася сябрамі Таварыства Беларускай Мовы некалькі гадоў. Усе, хто прыйдзе на прэзэнтацыю ў Чырвоны касцёл, змогуць атрымаць абедзве кніжкі ў падарунак.

Навіны па тэме