На 2 000 чалавек – 14 апазіцыянераў

30.09.2010, 12:53  |  Навіны, Палітыка

У 155 тэрытарыяльных камісіях па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь будуць працаваць роўна дзве тысячы чалавек.

 

Гэтыя лічбы паведаміў сёння "Свабодзе" сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік:

 

"Дзяржаўныя служачыя складаюць там 20,4%, моладзь (да 30 гадоў) 7,8%, жанчыны – 5,6%. Актыўнасць палітычных партыяў на гэтым этапе была невысокая, вылучалі яны нямнога. І амаль усе іх прадстаўнікі ўвайшлі ў склад камісіяў".

 

Прадстаўніцтва палітычных партыяў у тэрытарыяльных камісіях:

•          КПБ – 87.

•          Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці –14

•          Аб'яднаная грамадзянская партыя 6

•          "Справядлівы свет" – 5.

•          Лібэральна-дэмакратычная партыя – 4.

•          Партыя БНФ –2

•          Аграрная – 1.

•          Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) –1.

Навіны па тэме