Свет Украіна — ізноў прэзідэнцкая рэспубліка

01.10.2010, 17:09  |  Навіны, Свет

Канстытуцыйны суд Украіны прызнаў незаконнымі палітычныя рэформы 2004 года, у выніку якіх прэзыдэнцкія паўнамоцтвы былі абмежаваныя, а асноўныя ўладныя функцыі — перададзеныя парлямэнту і кабінэту міністраў.

 

Суд палічыў, што рэформы праводзіліся з парушэньнямі.

 

Пазоў на разгляд гэтага пытаньня паступіў ад прыхільнікаў дзейнага кіраўніка Ўкраіны Віктара Януковіча, якія дамагаюцца пашырэньня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў.

 

Канстытуцыйная рэформа была зьдзейсьненая ва Ўкраіне ў часе кіраваньня папярэдняга прэзыдэнта Віктара Юшчанкі, які прыйшоў да ўлады ў выніку «памаранчавай рэвалюцыі».

 

З сёньняшняга вэрдыкту вынікае, што Ўкраіна перастане быць парлямэнцкай рэспублікай і вернецца да прэзыдэнцкай формы кіраваньня.

Навіны па тэме