Аляксандр Лукашэнка запрасіў Патрыярха Канстанцінопальскага ў Беларусь

05.10.2010, 13:12  |  Навіны » Палітыка

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў мінулую нядзелю сустрэўся з Канстанцінопальскім Патрыярхам Барталамеем у Стамбуле і запрасіў яго скласці візіт у адказ.

 

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што будзе заўсёды рады бачыць Канстанцінопальскага Патрыярха на беларускай зямлі, а таксама, як паведамляе афіцыйны сайт Прэзідэнта рэспублікі, распавёў пра ўнікальнасць і прыгажосць беларускай прыроды.

Глава беларускай дзяржавы абмеркаваў з Патрыярхам узаемаадносіны Царквы і грамадства і распавёў пра адносіны паміж дзяржавай і Праваслаўнай Царквой у Беларусі.

 

catholic.by

Крыніца: catholic.by

Навіны па тэме