Юры Глушакоў гатовы адмовіцца ад удзелу ў выбарах прэзідэнта

08.10.2010, 16:16  |  Навіны » Палітыка

Патэнцыйны кандыдат на прэзідэнта, першы намеснік старшыні Беларускай партыі "Зялёныя" Юры Глушакоў гатовы адмовіцца ад удзелу ў выбарчай кампаніі на карысць аб'яднанага кандыдата ад апазіцыі ў выпадку, калі ён не пройдзе рэгістрацыю.

 

"Для нас прынцыпова важна, каб у праграме такога адзінага кандыдата былі адлюстраваныя нашы сацыяльна-экалагічныя патрабаванні, нашы ўяўленні пра дэмакратыю. У гэтым выпадку наша падтрымка будзе гарантаваная ", — заявіў Глушакоў у інтэрвію Інтэрфаксу.

8 кастрычніка патэнцыйны кандыдат на прэзідэнта Сяргей Гайдукевіч заявіў, што здымае сваю кандыдатуру з выбараў прэзідэнта.

7 кастрычніка такую самую заяву зрабіў іншы кандыдат Пётар Барысаў. Барысаў заявіў, што ў выбарчай кампаніі будзе падтрымліваць кандыдатуру Віталя Рымашэўскага, аднаго з кіраўнікоў стваранай Партыі БХД.

 

радыё Свабода

Навіны па тэме