У МАГІЛЁВЕ ЗАТРЫМАЛІ ЗА ПІКЕТ СУПРАЦЬ АЭС

29.10.2009, 16:47  |  Навіны, Грамадства

Моладзевых актывістаў Аксану Самойлаву й Паўла Варашылава ў на вуліцы Мянжынскага праводзілі акцыю супраць будаўніцтва ў Беларусі АЭС.

 

У Магілёве затрымалі моладзевых актывістаў Аксану Самойлаву й Паўла Варашылава. У сквэрыку на вуліцы Мянжынскага ў абласным цэнтры яны праводзілі акцыю супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі.

 

З транспарантам “Ты хочаш паўтарэньня гэтага” актывісты прастаялі каля дваццаці хвілінаў. Транспарант быў аздоблены ілюстрацыямі з наступствамі чарнобыльскай катастрофы.

 

Затрымаў іх нарад з трох міліцыянтаў. Цяпер яны ў пастарунку, непадалёк ад месца правядзеньня акцыі, на вуліцы Пляханава.

Навіны па тэме