ВЯСКОВЫ ДОМ МІЛАСЭРНАСЦІ З’ЯВІЦЦА НА БЕРАСЦЕЙШЧЫНЕ

30.10.2009, 13:36  |  Навіны, Грамадства

У вёсцы Узляжжа (Берасцейская вобласць) дабрачыннік Мікалай Белавусаў купіў школу і будуе з яе дом міласэрнасці для адзінокіх старых.

 

Жыхар Століна Мікалай Белавусаў даўно займаеццю дабрачыннасцю ў сваім раёне. На аукцыёне ён выкупіў пустуючую школу ва Ўзляжжы і пачаў яе рамантаваць, каб пераўтварыць ў дом міласэрнасці. Мясцовыя жыхары і ўлады ўхвалілі гэтую ініцыятыву. Бо ва Ўзляжжы ды іншых бліжэйшых вёсках жывуць сёння амаль адныя старыя, шмат хто з іх пазбаўлены апекі дарослых дзяцей, і ўжо не ў стане самастойна забяспечваць свой побыт. Для іх і будзе прызначаны дом міласэрнасці, разлічаны на 30 месцаў. Мяркуецца, што з яго адкрыццём тут з'явіцца 6 новых працоўных месцаў.

Навіны па тэме