Прэмію Гедрайца прысвоілі кіраўнічцы "Белсата"

09.11.2010, 19:10  |  Навіны » Свет

Агнешка Рамашэўская-Гузы, дырэктар і стваральнік тэлеканала "Белсат", уганараваная прэміяй Ежага Гедрайца за гэты год.

 

Прэмія, патранат над якой трымае прэзідэнт Рэчы Паспалітай, прысвойваецца асобам заслужаным польскаму дзяржаўнаму інтарэсу, асобам, якія ў сваей дзейнасці кіруюцца клопатам пра грамадскія справы і замацаваннем месца Польшчы ў дэмакратычнай еўрапейскай супольнасці, ды працягваюць таксама традыцыю захавання добрых адносінаў з краінамі Усходняй Еўропы.

 

Агнешка Рамашэўская ў размове з Рацыяй адзначыла, што лічыць узнагароду як прызнанне для праектаў накіраваных у Беларусь:

– Кожнаму чалавеку, які займаецца ў Польшчы ўсходнімі пытаннямі, кантактамі з нашымі ўсходнімі суседзямі – узнагарода Гедрайца мае значэнне Оскара. Яна шмат у чым мяне забавязвае ды набілітуе – гэта важная мне ўзнагарода. Спадзяюся, што калі ідзе пра "Белсат" і пра тое, што робім, а таксама і ўсе ініцыятывы, што накіраваныя ў бок Беларусі, якія намагаюцца наблізіць пытанні правоў чалавека і свабоднай інфармацыі – спадзяюся, што гэтая ўзнагарода дапаможа такім ініцыятывам.

Сярод сёлетніх намінантаў да прэміі Ежага Гедрайца былі такія знакамітасці як старшыня Еўрапейскага парламента Ежы Бузэк ці былы міністр замежных спраў Адам Ротфельд ды іншыя.

 

Уручэнне прэміі пройдзе 9 лістапада ў Каралеўскім замку ў Варшаве. Віншуем спадарыню Рамашэўскую.

Крыніца: радыё Рацыя

Навіны па тэме