Віталь Рымашэўскі выступіць на паседжанні ПАРЕ ў Парыжы

10.11.2010, 10:38  |  Навіны, БХД, Свет, Палітыка

Сустаршыня БХД і кандыдат у прэзідэнты ад хрысціянскіх дэмакратаў Віталь Рымашэўскі  выступіць на паседжанні Камісіі па палітычных пытаннях Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы ў Парыжы 18 лістапада 2010 года.

 

На паседжанні сярод іншых пытанняў будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Беларусі. У сустрэчы таксама прымуць удзел віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Гумінскі, спецыяльны карэспандэнт "Народнай Газеты" Андрэй Бабок і намеснік старшыні "Беларускай Асацыяцыі Журналістаў" Андрэй Аляксандраў.

 

Парламенцкая Асамблея – адзін з двух галоўных органаў Рады Еўропы; кансультатыўны орган, у які ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх дзяржаў, сябраў Рады Еўропы. Беларускі парламент у 1997 годзе часова пазбаўлены статуса “адмысловага госця” і на сесіях не прадстаўлены.

Навіны па тэме