Палата прадстаўнікоў адмаўляецца ад прызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі

11.11.2010, 14:56  |  Навіны, Свет, Палітыка

Перад парламентам ніколі не ставілася задача вырашаць пытанне аб прызнанні Абхазіі ды Паўднёвай Асеціі. Пра гэта паведаміў журналістам 11 лістапада дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Маскевіч.

 

Па яго словах, якія перадае БелаПАН, дэпутаты проста вывучалі гэтае пытанне без прыняцця нават рэкамендацыйнага рашэння. Па словах Маскевіча, гэта пытанне знаходзіцца ў кампетэнцыі кіраўніка дзяржавы: адпаведныя паўнамоцтвы прадугледжаныя Канстытуцыяй краіны.

"Пасля наведвання Абхазіі, Асеціі і Грузіі дэпутаты падалі свой даклад прэзідэнту, і зараз рашэнне за ім", - дадаў дэпутат. Раней гаворка ішла пра тое, што гэтае пытанне будзе вырашаць Палата прадстаўнікоў.

 

Крыніца: Еўрарадыё

Навіны па тэме