Чэскія парламентарыи: Беларусі трэба карэктаваць заканадаўства

19.11.2010, 13:51  |  Навіны, Свет

На думку Давіда Вадражкі, старшыні міжнароднага камітэту парламенту Чэскай Рэспублікі, і ягонага намесніка Яна Гамачака, існаванне ў беларускім заканадаўстве артыкула 193-1 стварае вялікія цяжкасці для афіцыйнай рэгістрацыі палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў.

 

Пра гэта яны заявілі на прэсавай канфэрэнцыі, якая праходзіла ў менскім офісе руху "За свабоду". Чэскія парламентарыі лічаць, што скасаванне гэтага артыкула паспрыяла б большай адкрытасці Беларусі.

 

Мэтай візіту ў Менск стала вывучэнне ситуацыі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, а таксама стану правоў чалавека. Чэскія парламентарыі сустракаліся з кандыдатамі ў прэзідэнты Рыгорам Кастусёвым і Алесем Міхалевічам, а таксама з іншымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі.

 

Давід Вадражка сказаў, што прадстаўнікам беларускай апазіцыі было б значна прасцей патрапіць у склад выбарчых камісіяў, калі б Беларусь скарыстала досвед Чэхіі, дзе палітычныя партыі маюць заканадаўчыя гарантыі для сваіх прадстаўнікоў у выбарчых камісіях.                       

Навіны па тэме