У БЕЛАРУСІ РАЗБІЎСЯ ПОЛЬСКІ ПАГРАНІЧНЫ ВЕРТАЛЁТ

02.11.2009, 09:16  |  Навіны, Грамадства

Вечарам 31 кастрычніка на беларуска-польскай мяжы пацярпеў катастрофу верталёт Пагранічнай варты Польшчы. Тры чалавекі, якія знаходзіліся на борце паветранага судна, загінулі.

 

Верталёт здзяйсняў планавы аблёт мяжы. У 20.11 беларускаму боку паступіла інфармацыя ад польскіх пагранічнікаў аб тым, што сувязь з паветраным суднам знікла. Пошукавыя работы на мяжы вяліся больш за шэсць гадзін. Абломкі верталёта знойдзены ў 4.48 1 лістапада на беларускай тэрыторыі на адлегласці 200 метраў ад лініі мяжы блізу населенага пункта Высокае (Камянецкі раён Брэсцкай вобласці).

 

Прычыны катастрофы пакуль невядомыя, іх высьвятленнем займаецца адмысловая камісія пры дапамозе таксама і беларускіх адмыслоўцаў. На дадзены момант вядома, што верталёт "Каня" - гэта польскі варыянт вядомага верталёта МІ-2 - быў новы, зроблены ў 2006 годзе.

 

Вайскоўцы таксама адразу выключылі вэрсію аб тым, што верталёт мог быць перагружаны.

 

Намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы, генэрал Адам Рапацкі падзякаваў беларускім памежнікам за ўсебаковую падтрымку, назваўшы іхную рэакцыю на просьбы польскага боку "вельмі прыязнай і добразычлівай". Паводле словаў генэрала, чальцы экіпажу ня мелі шансаў выжыць:

 

"Верталёт ішоў на зьніжэньне, але сесьці не атрымалася, нягледзячы на тое, што машынаю кіраваў пілёт з 15-ці гадовым досьведам. Верталёт з вялікай хуткасьцю ўпаў на зямлю і разваліўся на кавалкі".

Навіны па тэме