Сёння адзначаецца Дзень памяці ахвяраў галадамору ва Ўкраіне

27.11.2010, 18:49  |  Навіны, Свет

Дзень памяці ахвяраў галадамору 1932-1933 гадоў ва Ўкраіне адзначаецца ў суботу. З гэтай нагоды адбудуцца шматлікія акцыі памяці.

 

Як паведамляе УНІАН, у Кіеве супольнае ўшанаванне памяці пройдзе каля Нацыянальнага мемарыялу ахвяраў галадамора. Ва ўсіх абласных цэнтрах Украіны на цэнтральных плошчах а 16-й гадзіне адбудзецца хвіліна памяці, удзельнікі акцыі запаляць свечкі.

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч назваў голад 1930-х ва Ўкраіне Армагедонам і нацыянальнай трагедыяй, пра якую нельга забыць.

Навіны па тэме