Пасяджэнні Львоўскага гарсавета будуць пачынацца з малітвы

06.12.2010, 11:05  |  Навіны, Свет

Львоўскі гарадскі савет увёў традыцыю, паводле якой, дэпутаты будуць маліцца перад кожным пленарным пасяджэннем, заявіў мэр горада Андрэй Садавы.

 

Па словах Садавога, мэрыя звярнулася да Архіепіскапа Львоўскага Украінскай грэка-каталіцкай царквы Ігара Вазняка з просьбай замацаваць капелана за гарсаветам.

 

УГКЦ прызначыла на гэтую пасаду святара, які ўжо выступіў перад дэпутатамі з заклікам добра працаваць, пасля чаго ўсе прысутныя дэпутаты памаліліся.

Навіны па тэме