АПТЭКІ Ў БЕЛАРУСІ БУДУЦЬ ПРАЦАВАЦЬ БЕЗ ВЫХОДНЫХ, А МАГЧЫМА І Ў НАЧНЫ ЧАС

04.11.2009, 11:28  |  Навіны, Грамадства

Міністэрства аховы здароўя Беларусі прыняло рашэнне, што аптэкі павінны працаваць максімальна працяглы час у сувязі з узразстаннем патока наведвальнікаў.

 

"Прапануем да 5 лістапада арганізаваць работу аптэк ўсіх формаў уласнасці па максімальна працяглым рэжыме працоўнага дня, без выходных, пры гэтым разгледзіць магчымасць працы аптэк ў начны час", - сказана ў лісце Мінздароўя за подпісам міністра Васіля Жарко, якое размешчана на афіцыйным сайце ўстановы.

 

У лісце таксама гаворыцца, што "кіраўнікам аптэчных сетак усіх формаў уласнасці неабходна прыняць вычарпальныя меры па бесперабойнай наяўнасці ў аптэках сродкаў для прафілактыкі і лячэння рэспіраторных інфекцый - арпетола, рымантадзіна, Таміфлю, ангрымакса, аксалінавай мазі, мазі "Бороментол", а таксама антыбактэрыяльных лекавых сродкаў, масак, марлі, тэрмометраў .

 

Акрамя гэтага ў лісьце ўтрымліваецца рэкамендацыя работнікам аптэк "строга выконваць інструкцыю аб парадку прадастаўлення насельніцтву інфармацыі, у тым ліку і па тэлефоне, аб наяўнасці лекавых сродкаў, аб часова адсутных лекавых сродках і іх замене. Дадзеныя меры прымаюцца ў сувязі з сезонным пад'ёмам захворвання насельніцтва на вірусныя інфекцыі і ўзрослым патокам наведвальнікаў у аптэкі”, - сказана ў дакуменце.

Крыніца: "Интерфакс"

Навіны па тэме