Галяндзкія хадэкі асудзілі дзеяньні беларускіх уладаў

05.01.2011, 14:08  |  Навіны ад Маладога Фронту, Навіны, БХД, Свет

Хрысьціянскі дэмакрат асуджае арышты як простых людзей, так і лідэраў апазыцыі,у тым ліку, кіраўніцтва БХД - Віталя Рымашэўскага і Паўла СЕвярынца, сябраў БХД і Маладога Фронта - Зьмітра Дашкевіча й Насты Палажанкі.

 

У артыкуле сп. Лэмбермонт апісвае падзеі 19 сьнежня й арышты соцень людзей пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Ён піша, што падчас мірных пратэстаў у дзень выбараў зьвявілася надзея на "калядны цуд" - перамогу прыхільнікаў дэмакратыі й свабоднай Беларусі, але гэтае спадзяваньне ня спраўдзілася, і многія з удзельнікаў вулічнай акцыі апынуліся на Раство ў турэмнай камеры.

Хрысьціянскі дэмакрат асуджае арышты як простых людзей, так і лідэраў апазыцыі,у тым ліку, кіраўніцтва "Маладога Фронту" - Зьмітра Дашкевіча й Насты Палажанкі

Дададзім, што ўчора галяндзкі дэпутат Пітэр Омтзыгт зьвярнуўся да Камітэта Міністраў Рады Эўропы з патрабаваньнем прызнаць апазыцыю законным прадстаўніком беларускага народу.

Навіны па тэме