МІНЗДАРОЎЯ ПРЫЗНАЎ НАЯЎНАСЦЬ У БЕЛАРУСІ 85 ВЫПАДКАЎ СВІНОГА ГРЫПУ І 7 СМЯРЦЕЙ АД ЯГО

04.11.2009, 19:02  |  Навіны, Грамадства

У цэлым па рэспубліцы выяўлена 85 выпадкаў свінога грыпу, 31 чалавек знаходзіцца ў бальніцах, 47 чалавек ужо ачунялі. У сямі чалавек, памерлых ад пнеўманіі, выяўлены вірус A/H1N1. Усе яны альбо прыехалі з-за мяжы, альбо блізка кантактавалі з прыехаўшымі.

 

Як сцвярджаюць у Міністэрстве аховы здароўя, грып A/H1N1 пры своечасовым звароце да ўрача поўнасцю магчыма цалкам вылечыць, што пацвярджаецца агульнасусветнай практыкай.

 

У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што ў  Беларусі пачаўся сезонны ўздым захворванняў вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі.Так жа, як і ў суседніх краінах (Расія, Украіна), у Беларусі сёлета захварэўшых амаль на 70% больш, чым летась.

 

Адначасова ў краіне, як гэта звычайна бывае ў асенні перыяд, расце колькасць захворванняў на пнэўманію. Агульная колькасць хворых на пнэўманію - 2154 чалавека. Смяротных вынікаў за апошнія два тыдні - 19 (менш за 1%). За той жа перыяд мінулага года ад пнеўманіі памёр 21 чалавек.

 

Мінздароўя сцвярджае, што “прыняты шэраг мер па дадатковым забеспячэнні аптэк краіны супрацьвіруснымі прэпаратамі. На працягу месяца ў аптэчную сетка паступіць больш за мільён упаковак такіх прэпаратаў, як "арпетол", "рэмантадын", "арбідол", "Таміфлю".

 

Міністэрства аховы здароўя Беларусі таксама абяцае “пастаянна і аператыўна інфармаваць аб развіцці сітуацыі”.

Крыніца: БелТА

Навіны па тэме